«Законапраектам, у прыватнасьці, прадугледжваецца замацаваньне магчымасьці свабоднага выкарыстаньня музычных твораў бяз згоды аўтараў або іншых праваўладальнікаў (з выплатай ім узнагароджаньня) пры стварэньні і (або) распаўсюдзе рэдакцыямі тэлевізійных СМІ асобных тэлеперадач з складу тэлепраграм, што ўваходзяць у абавязковыя агульнадаступны пакет тэлепраграм», — адзначаецца ў паведамленьні Палаты прадстаўнікоў.
Праект закону таксама прадугледжвае «аптымізацыю адміністрацыйных працэдур, якія ажыцьцяўляе Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці ў рамках дзейнасьці па наданьні прававой аховы аб’ектам інтэлектуальнай уласнасьці», вызначэньне парадку рэгістрацыі дагавораў аб закладзе выключнага права датычна вынаходзтваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў, гатункаў расьлін, тапалёгій інтэгральных мікрасхем.
Апроч таго, у праекце закону ўдакладняць парадак выплаты аўтарам узнагароджваньня за выкарыстаньне службовых твораў навукі, вынаходзтваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў, гатункаў расьлін, тапалёгій інтэгральных мікрасхем і сакрэтаў вытворчасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША назіраюць за парушэньнем правоў на інтэлектуальную ўласнасьць у БеларусіУ красавіку 2023 году стала вядома, што ЗША ўключылі Беларусь у пералік краін, якія знаходзяцца пад назіраньнем у сувязі з парушэньнем правоў на інтэлектуальную ўласнасьць. Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША (USTR) уключыў Беларусь у пералік краін, якія знаходзяцца пад назіраньнем за магчымыя парушэньні правоў інтэлектуальнай уласнасьці.
Такі крок амэрыканскага рэгулятара зьвязаны зь легалізацыяй «паралельнага імпарту» і выкарыстаньня аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасьці без дазволу праваўладальніка.
«USTR дадаў Беларусь у сьпіс назіраньня ў адказ на прыняцьце Беларусьсю закону, які легалізуе неліцэнзійнае выкарыстаньне пэўных твораў, абароненых аўтарскім правам, калі праваўладальнік з замежнай дзяржавы „робіць недружалюбныя дзеяньні“, уключаючы ўвод санкцыяў супраць Беларусі за яе ролю ў несправакаваным уварваньні Расеі ва Ўкраіну.
Акрамя таго, Беларусь можа ўтрымліваць ліцэнзійныя адлічэньні ад гэтага неліцэнзійнага выкарыстаньня і пераводзіць іх у агульны бюджэт Беларусі, а гэта азначае, што рэжым Лукашэнкі атрымае прамую фінансавую выгаду ад гэтага несанкцыянаванага выкарыстаньня», — гаварылася ў прэс-рэлізе офісу.