27 студзеня раніцай аэрапорт Шарамецева ў расейскай сталіцы Маскве быў часова закрыты для самалётаў, а прылёты і вылеты ў гомельскім аэрапорце на гэты час таксама прыпыніліся. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да скасаваньня і пераносу шэрагу рэйсаў.
Авіякампанія карэктуе адпраўленьні і прыбыцьці рэйсаў, каб зьменшыць нязручнасьці для пасажыраў.
Напрыклад, пасажырам скасаваных рэйсаў B2 987 і B2 992 «Менск-Шарамецева-Менск» прапанавалі забраняваць месцы на іншых рэйсах пазьней або пералёт у аэрапорт «Унукава».
Таксама авіякампанія ў сваім тэлеграм-канале апублікавала расклад рэйсаў, заплянаваных на аўторак, 27 студзеня.
Калі нехта з пасажыраў хоча вярнуць білеты за скасаваныя рэйсы з/у Шарамецева, ім трэба зьвярнуцца ў пункт аплаты.
Пасажырам, якія плянавалі палёт да/з Гомельскага аэрапорту 27 студзеня, прапануюцца іншыя варыянты: перанесьці рэйс на іншую дату, атрымаць вяртаньне цаны білету або вылецець празь Менск (будзе арганізаваны аўтобус з Гомельскага аэрапорту ў менскі).
Нагадаем, штот прычынай прыпыненьня працы маскоўскага аэрапорту Шарамецева часта бывае ня непагадзь, а ўкраінскія дроны, якія атакуюць Маскву ў адказ на пастаянныя расейскія ракетныя ўдары па Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» паведаміла пра магчымыя скасаваньні або пераносы рэйсаў з Расеі ў Беларусь