У Пінскім раёне зь пятніцы шукаюць зьніклага падлетка

23 студзеня каля 21-й гадзіны 15-гадовы Багдан Юнчык пайшоў з свайго дому ў вёсцы Парахонск невядома куды. І дзе ён цяпер, невядома.

Яго шукаюць больш за дзьвесьце чалавек. Увесь асабовы склад Пінскага РАУС, ратавальнікі МНС, памежнікі, валянтэры з пошукавых атрадаў, мясцовыя жыхары, паведаміў тэлеграм-канал УУС Берасьцейскай вобласьці.

Багдан хударлявага целаскладу, ростам 160–165 см, з кароткімі чорнымі валасамі. На ім шэрыя джынсы, куртка колеру хакі, шэрая вязаная шапка і чорныя вайсковыя боты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус спрабаваў незаўважна завезьці з Польшчы фарфоравыя вырабы — частка аказалася культурнымі каштоўнасьцямі