У Беларусі назіралі паўночнае зьзяньне. ФОТА

У Беларусі ў ноч на 20 студзеня назіралі паўночнае зьзяньне. Горадня

У ноч на 20 студзеня заўважылі паўночнае зьзяньне.

Паўночнае зьзяньне 19 і 20 студзеня можна было пабачыць у розных раёнах Беларусі. Фота гэтай прыроднай зьявы сярод іншых публікуе Telegram-канал @nadvorie.

Зьзяньне першымі заўважылі жыхары паўночных рэгіёнаў. Вечарам 19 студзеня зьявіліся фота з Наваполацку і Горадні.

Прыгожыя рознакаляровыя слупы зялёнага і чырвонага сьвятла заўважылі ў раёне Нарачы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Матолька аспрэчыць экспэртызу, якая прызнала ягоныя фота «нятворчымі»