Яму было 77 гадоў.
Мікалай Корбут нарадзіўся 1 лістапада 1948 году ў вёсцы Гутніца Слуцкага раёну Менскай вобласьці.
Корбут скончыў Менскі фінансавы тэхнікум (1966) і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1977). Працаваў у фінансавых органах Менскай вобласьці, потым у Міністэрстве фінансаў, быў намесьнікам старшыні Кантрольнай палаты, першым намесьнікам старшыні праўленьня Нацбанку.
Мікалай Корбут быў міністрам фінансаў Беларусі ў 1997–2008 гадах. У гэтыя ж гады ён займаў пасаду кіраўніка Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Але ён пакінуў абедзьве пасады пасьля інсульту ў 2008 годзе.
Разьвітаньне з Корбутам мае адбыцца 20 студзеня ў храме ў гонар Усіх Сьвятых у Менску. Яго пахаваюць на Усходніх могілках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МІНІСТАР ФІНАНСАЎ КОРБУТ ЗАЯВІЎ, ШТО БЕЛАРУСЬ ЗГУБІЦЬ МІЛЬЁНЫ ДАЛЯРАЎ, КАЛІ ЎНІФІКУЕ ПАДАТКОВАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА З РАСЕЙСКІМ