На Гомельшчыне папярэдзілі аб узмацненьні маразоў, два населеныя пункты ў рэгіёне засталіся без вады

Ілюстрацыйнае фота

Жыхары аграгарадка Буркі і вёскі Кавалі Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці праз аварыю на сьвідравіне засталіся без вады.

Як паведаміла выданьне bragin.by, рамонт плянуюць завяршыць да сярэдзіны дня.

На 18 студзеня ў Брагінскім раёне прагназуюць узмацненьне маразоў да 19 градусаў.

Згодна з прагнозам Гомельаблгідрамэт, у начныя гадзіны 18 і 19 студзеня месцамі па Гомельскай вобласьці мінімальная тэмпэратура паветра панізіцца да мінус 25-28 °C.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жодзіне некалькі гадзін не было ацяпленьня ў частцы гораду — прарвала цеплатрасу