Такую адміністрацыйную працэдуру дадалі на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга».
Агулам на партале дадалі дзьве новыя працэдуры, зьвязаныя зь дзіцячымі садкамі. Гэта:
- пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрыманьня імі дашкольнай адукацыі, спэцыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
- выдача накіраваньня ва ўстанову адукацыі для асваеньня зьместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спэцыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спэцыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасьцю.
Як удакладнілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг, адміністрацыйныя працэдуры даступныя для заказу фізычным асобам з строгай аўтэнтыфікацыяй, гэта значыць, з выкарыстаньнем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты. Ёсьць такая магчымасьць і зь нястрогай аўтэнтыфікацыяй, гэта значыць праз логін і пароль ці з выкарыстаньнем вонкавых сэрвісаў аўтэнтыфікацыі, у тым ліку Google і Apple.
Паводле статыстыкі Белстату на 5 верасьня 2025 году, у краіне працуюць 3653 дашкольныя ўстановы адукацыі, іх наведвае 321 тысяча дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады сталічнага раёну хваляцца папулярнасьцю беларускамоўных групаў у садках