На AliExpress і Joom паскардзіліся сілавікам і Мінінфармацыі. За «экстрэмізм»

Скрыншот, апублікаваны ў ТГ-канале МАРГ

Прычына — тавары з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам. У іх Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю ўгледзела «прыкметы экстрэмісцкай сымболікі і атрыбутыкі».

AliExpress і Joom — глябальныя інтэрнэт-рынкі разнастайных тавараў, пераважна кітайскіх. У першага маркетплэйса кітайская юрысдыкцыя, у другога — эўрапейская.

«Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — гістарычныя нацыянальныя сымбалі Беларусі, якія з 1991 да 1995 году былі яшчэ і дзяржаўнымі. У экстрэмісцкія сьпісы яны ня ўнесены, што не замінае судам прызнаваць «экстрэмісцкімі» тавары зь іхнай выявай, а судам штрафаваць і пазбаўляць волі людзей за выкарыстаньне і нават захоўваньне гэтых сымбаляў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арлоў, Ластоўскі, Муракамі й энцыкляпэдыі для падлеткаў. Якія кнігі ў Беларусі прызнаюць «экстрэмісцкімі» і хто гэта робіць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «нядбайных бацькоў» да «здраднікаў радзімы». Трапіць пад каток рэпрэсій у Беларусі стала яшчэ прасьцей