Памёр галоўны рэдактар першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыкляпэдыі»

Ілюстрацыйнае фота

Ва ўзросьце 79 гадоў памёр Васіль Бернік, доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, галоўны рэдактар першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыкляпэдыі», якая выйшла ў 2001 годзе.

Васіль Бернік скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, працаваў у Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён быў чальцом Рады заснавальнікаў Грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская пэрспэктыва» і чальцом Рэспубліканскай тэрміналягічнай камісіі пры НАН Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго Беларусь страціла ў 2025 годзе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікіта Мелказёраў, Моцарт беларускага Ютуба