Беларусь стала галоўнай пакупніцай расейскіх чыпсаў

Ілюстрацыйнае фота

За 10 месяцаў 2025 года Расея паставіла на замежныя рынкі каля 47 тыс. тон бульбяных чыпсаў на суму больш як $201 млн.

На Беларусь прыпадае 43% закупак, вынікае з даных «Аграэкспарту».

Калі параўноўваць зь мінулым годам, Расея павялічыла экспарт чыпсаў на 6% у натуральным выражэньні і 17% — у вартасным. Хаця 2024 год быў для яе рэкордным па экспарце гэтай прадукцыі.

Статыстыка гаворыць, што Беларусь за 10 месяцаў купіла расейскіх чыпсаў на больш як $86 млн. У першую тройку пакупнікоў таксама ўваходзяць Казахстан (каля $57 млн) і Ўзбэкістан (каля $20 млн).

Паводле ITC Trade Map, па выніках 2024 году галоўным пастаўніком бульбяных чыпсаў былі Нідэрлянды, якія экспартавалі гэты тавар на $543 млн. У топ-3 таксама ўваходзілі Бэльгія ($482 млн) і ЗША ($363 млн).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызналі небясьпечнымі адразу восем расейскіх прадуктаў харчаваньня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі расьце інфляцыя. Што ў кастрычніку падаражэла найбольш