Савет міністраў Беларусі ўхваліў пастанову аб ліцэнзаваньні вывазу адкідаў шкла.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале пастанове ўраду, абмежаваньні будуць дзейнічаць 6 месяцаў.
Аднаразовыя ліцэнзіі будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Дзеяньне пастановы не распаўсюджваецца на адкіды шкла, якія транзытам перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Туалетная папера і сурвэткі. Імпарт якіх тавараў у Беларусь хочуць абмежаваць і чамуАдкіды шкла выкарыстоўваюцца для вытворчасьці новай шклотары (бутэлькі, слоікі), будаўнічых матэрыялаў (шклавата, плітка, пенашкло), дэкаратыўных элемэнтаў (мазаіка, вітражы, садовыя дарожкі), а таксама ў якасьці дабаўкі да бэтону і керамікі.