Паводле яго слоў, на дадзены момант у бальніцу дастаўлена 6 чалавек, у тым ліку адна жанчына ў цяжкім стане.
Сінегубаў дадаў, што ў выніку ўдару будынак цалкам разбураны і ўзьнік пажар. Таксама пашкоджаны вокны і фасады бліжэйшых будынкаў.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што, паводле папярэдніх дадзеных, расейскія войскі абстралялі жылы будынак двума ракетамі — адзін з будынкаў значна пашкоджаны, праводзіцца выратавальная апэрацыя.
«На жаль, менавіта так расейцы ставяцца да жыцьця і людзей — яны працягваюць забіваць, і гэта нягледзячы на ўсе намаганьні сьвету і ў першую чаргу ЗША ў дыпляматычным працэсе. Толькі Расея ня хоча, каб гэтая вайна скончылася, і кожны дзень робіць усё, каб вайна працягвалася. Таму падтрымка Ўкраіны павінна працягвацца, і кожны дзень нам трэба ўмацоўваць нашу супрацьпаветраную абарону, нашы пазыцыі, нашу абарону жыцьця людзей», — напісаў ён у тэлеграме.
- Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны рознымі відамі зброі. Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас паўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.
- Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.