У сераду, 31 сьнежня, прэм’ер-міністар Аляксандар Турчын падпісаў пастанову ўраду. Дакумэнт дапаўняе пералік айчынных тавараў, на набыцьцё якіх грамадзянам даюцца пазыкі. Колькасьць беларускіх вытворцаў, якія ўдзельнічаюць у крэдытнай праграме, таксама павялічылася.
Сьпіс тавараў, на якія распаўсюджваецца крэдыт, уключае:
- ноўтбукі;
- пэрсанальныя міні-кампутары;
- міні-ПК;
- маніторы;
- сэрвэры;
- сыстэмныя блёкі;
- сыстэмы захоўваньня зьвестак;
- шпалеры;
- люстэркі;
- портлэндзкі цэмэнт;
- тавары лёгкай прамысловасьці ад вядомых беларускіх марак (паліто, паўпаліто, касьцюмы, чамаданы, бізнэс-сумкі і партфэлі з сапраўднай скуры, наборы сталовага начыньня);
- аджымныя сокавыціскалкі;
- электрычныя пліткі;
- самакаты і электрасамакаты;
- адаптары для матаблёкаў;
- маторныя культыватары;
- модулі для ўзараньня і язды на матаблёкі;
- электрычныя ацяпляльныя прылады;
- электрычныя канвэктары;
- радыятары і іншыя тавары.
Пашыраны таксама сьпіс удзельнікаў крэдытаваньня. Вытворцы бытавых ацяпляльных прыладаў, матацыклы, драўляныя вокны і дзьверы, камплекты пасьцельнай бялізны, камплекты драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў, мэбля, мэталічныя дзьверы, мікрахвалевыя печы, дробнае мэханізаванае абсталяваньне, адзеньне з натуральнага футра, сантэхнічнае абсталяваньне і тэлевізары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы — у лідэрах па іпатэчных крэдытах у ПольшчыПазыкі ў рамках праграмы дае «Белаграпрамбанк» на льготных умовах з працэнтнай стаўкай 4% гадавых.
У 2024 годзе ўрад павялічыў мінімальны памер гэтай папулярнай пазыкі з 300 да 500 базавых адзінак (яна складзе ўжо 22 500 рублёў з 1 студзеня 2026 году). У прыватнасьці, максымальную суму можна выдаткаваць на набыцьцё камплектаў для будаўніцтва драўляных дамоў, зборных драўляных канструкцый і вырабаў.
Пры гэтым у рашэньні былі зьмененыя ўмовы крэдытаваньня: у залежнасьці ад катэгорый тавараў устаноўленыя дыфэрэнцыяваныя тэрміны пагашэньня (1, 2 і 3 гады). Такім чынам, трохгадовы тэрмін пагашэньня крэдыту захоўваецца для дарагіх тавараў, такіх як камплекты для будаўніцтва драўляных дамоў, ацяпляльныя катлы, дробнае мэханізаванае абсталяваньне, матацыклы і мапэды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лістападзе істотна вырасьлі тэмпы падзеньня беларускай прамысловасьці і запасы гатовай прадукцыі