На Новы год міліцыю перавядуць на ўзмоцнены рэжым, паведаміла МУС.
30 сьнежня міністар унутраных спраў Іван Кубракоў правёў адмысловую нараду, на якой даручыў:
- задзейнічаць максымальную колькасьць камэр сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі ў месцах гуляньняў,
- старанна надглядаць людзей на КПП,
- арганізаваць калідоры бясьпекі паблізу асноўных канцэртных пляцовак,
- разгарнуць пункты абагрэву,
- міліцыянтам быць гатовымі да любых, у тым ліку «асаблівых» сытуацый на прыгранічных тэрыторыях.
«Штатныя нарады павінны быць праінструктаваныя настолькі, каб найменшыя якіясьці рухі цела — яны былі гатовыя прымяняць фізычную сілу і, калі спатрэбіцца, спэцсродкі, табэльную зброю і гэтак далей. Гатоўнасьць да дзеяньняў у асаблівых умовах!» — сказаў Кубракоў
Міліцэйскі патруль у цэнтры сьвяточнага Менску. Кадар зь відэа МУС
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падвышэньне мінімальнага заробку і падаткаў, новыя абмежаваньні для ІП. Якія зьмены чакаюць беларусаў з 1 студзеня