«Кампанія дабілася найвышэйшага паказьніка гадавой нафтаздабычы за апошнія 30 гадоў. Рэкорд зафіксаваў Цэнтар інтэграваных апэрацый нафтаздабываючага ўпраўленьня «Рэчыцанафта». Менавіта тут каардынуецца работа інтэлектуальнай сыстэмы «Лічбавае радовішча», — адзначаецца ў паведамленьні канцэрну.
Кіраўнік «Рэчыцанафты» Аляксандар Цыбранкоў адзначыў ключавую ролю сучасных тэхналёгій у дасягненьні рэкорду.
«У 2026-м плянуем выйсьці на гадавы ўзровень у 2 мільёны 100 тысяч тон нафты, а да 2030-га — 2 мільёны 300 тысяч. Нас чакае вялікі комплекс работ, каб забясьпечыць энэргетычную бясьпеку нашай краіны», — сказаў Аляксандар Цыбранкоў.
«Беларуснафта» правядзе прэс-тур, у часе якога «журналісты і блогеры даведаюцца аб дэталях рэкорду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі, беларуская нафта і вучэньні з Расеяй. Карбалевіч пра вынікі тыдняАляксандар Лукашэнка штогод праводзіць нарады па разьвіцьці нафтаздабыўной галіны і кожны раз ставіць задачы па пошуку новых радовішчаў нафты ў Беларусі.
Найбольшы аб’ём нафты здабылі ў Беларусі ў 1975 годзе — 8 мільёнаў тон. Потым паказьнікі пачалі скарачацца праз абмежаванасьць запасаў вуглевадароднай сыравіны. Толькі ў 2017 годзе беларускія нафтавікі пачалі патроху нарошчваць аб’ёмы здабычы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Геолягі ўпершыню шукаюць нафту на поўначы Беларусі