Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, за выходныя ў Польшчу прапусьцілі 20% легкавых аўтамабіляў ад нормы. На пераходзе Берасьце-Цярэспаль зараз знаходзіцца 215 легкавых аўтамабіляў, на пераходзе Брузгі — Кузьніца — 73 аўтамабілі, на пераходзе Бераставіца — Баброўнікі — 57 аўтамабіляў.
Чэргі з фураў на мяжы практычна зьніклі, толькі на літоўскім накірунку ў чарзе знаходзіцца 190 фураў.
У Берасьці ў чарзе стаяць дзевяць аўтобусаў, у Бераставіцы чаргі з аўтобусаў няма.
Як пішуць карыстальнікі чатаў, раніцай 29 сьнежня чэргі ў пункце пропуску «Цярэспаль» чакаюць адзінкавыя аўтобусы. Праходжаньне мяжы ў бок Беларусі займае 3,5-4,5 гадзіны.
Праходжаньне мяжы аўтобусам праз пераход «Баброўнікі — Бераставіца» ноччу з 28 на 29 сьнежня займала ад 3,5 да 5 гадзін. Як пішуць у чатах, перасячэньне мяжы зацягваецца з-за допытаў — у адным выпадку аўтобус быў затрыманы з гэтай прычыны на паўгадзіны, у іншым — на 1,5-2 гадзіны, піша выданьне Мост.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выезду ў Польшчу 11 лістапада чакаюць амаль 4 000 грузавікоў і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў няма