Аляксандар Лукашэнка назваў сваё падзеньне ў часе хакейнага матчу «звычайнай працоўнай сытуацыяй».
Як паведаміў Telegram-канал «Пул первого», зьвязаны зь ягонай прэсавай службай, такім чынам Лукашэнка сам пракамэнтаваў інцыдэнт.
«Звычайная працоўная сытуацыя: бі сваіх, каб чужыя баяліся. Усё ў парадку. Адчуваю сябе добра, калі не лічыць расьцяжэньня цягліц сьпіны. Рыхтуюся да наступнай гульні», — адзначаецца ў паведамленьні.
27 сьнежня на хакейным матчы паміж камандамі Лукашэнкі і Берасьцейскай вобласьці адзін з гульцоў сьпінай зьбіў Лукашэнку і той упаў на лёд. Хакеіст дапамог яму падняцца, але пасьля гэтага Лукашэнка накіраваўся ў бок трыбуны, дзе знаходзіліся каманды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі