У сырыйскім горадзе Хомс адбыўся выбух у мячэці, паведаміла дзяржаўнае агенцтва SANA. Паводле папярэдніх зьвестак, загінулі як мінімум восем чалавек і 18 атрымалі раненьні.
Крыніца ў службе бясьпекі заявіла SANA, што прычынай выбуху магла стаць выбухоўка.
Паводле зьвестак агенцтва Reuters, выбух адбыўся ў мячэці алавітаў — рэлігійнай меншасьці — падчас паўдзённай пятнічнай малітвы.
Наступствы выбуху ў мячэці ў Сырыі, 26 сьнежня 2025 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША нанесьлі ўдары па дзясятках мэтаў «Ісламскай дзяржавы» у Сырыі