Паводле яго слоў, па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся жанчыны 75 і 35 гадоў, а таксама 46-гадовы мужчына.
У выніку расейскага нападу на Запарожжа таксама пашкоджана як мінімум 13 жылых дамоў, дадаў Фёдараў.
У ноч на 24 сьнежня (з 19:00 на 23 сьнежня) расейскія войскі атакавалі са 116 ударных БПЛА, каля 90 з іх былі «шахедамі», паведамляюць Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны.
Узброеныя сілы Украіны паведамляюць, што праціўнік накіраваў значную колькасьць ударных БПЛА на аб’ект крытычна важнай інфраструктуры ў Чарнігаўскай вобласьці.
Паводле папярэдніх дадзеных, па стане на 08:30 сродкі супрацьпаветранай абароны нэўтралізавалі 60 расейскіх БПЛА.
Украінскія вайскоўцы зафіксавалі трапленні 48 ударных БПЛА ў 19 месцах.
Раніцай 24 сьнежня Чарнігаўскі гарадзкі савет паведаміў, што з-за начных абстрэлаў Расійскай Фэдэрацыі пашкоджаньні былі нанесены ў двух месцах горада. Гэта прыватныя дамы, пяціпавярховы будынак і навучальныя ўстановы.
- Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з выкарыстаньнем розных відаў зброі. Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас паўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, абʼекты энэрга- і водазабесьпячэньня.
- Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расійскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.