Міністэрства абароны ўдакладніла і пашырыла пералік транспартавых сродкаў, што падлягаюць перадачы войскам у пэрыяд мабілізацыі і ваеннага часу.
Адпаведная пастанова апублікаваная 21 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Гэтым разам у сьпіс дадалі матацыклы.
Згодна з дакумэнтам, цяпер мабілізацыі падлягае ня толькі транспарт дзяржаўных органаў і арганізацый, але й тэхніка, узятая ў лізінг, незалежна ад формы ўласнасьці. Раней такая норма не прадугледжвалася.
Акрамя таго, пашыраны пералік транспарту, які ў ваенны час могуць абавязаць перадаваць войску грамадзяне Беларусі. Гэтым разам у сьпіс дадалі матацыклы.
У выніку цяпер у пералік транспартных сродкаў, якія падлягаюць перадачы войскам і вайсковым фармаваньням, уваходзяць усе транспартныя сродкі арганізацый, а таксама транспарт грамадзян, у тым ліку:
- легкавыя аўтамабілі з колавай формулай 4×4;
- аўтобусы;
- грузавікі;
- сядзельныя цягачы;
- аўтамабільныя і трактарныя прычэпы і паўпрычэпы;
- трактары;
- самаходныя машыны;
- квадрыцыклы;
- колавыя сьнегабалотаходы (квадрацыклы);
- маламерныя судны і матацыклы.