Аўтамабілі Volkswagen і Audi сутыкнуліся ў Слонімскім раёне на закругленьні аўтадарогі.
Як паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у выніку аварыі загінулі чатыры чалавекі, іхныя асобы вызначаюць. Яшчэ два чалавекі шпіталізаваныя.
На месца трагедыі выехаў начальнік Галоўнага ўпраўленьня ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Там працуюць супрацоўнікі ДАІ, выратавальнікі, мэдыкі і сьледча-апэратыўная група.
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі, што завялі крымінальную справу паводле ч.3 артыкулу 317 Крымінальнага кодэксу (парушэньне правілаў дарожнага руху, наступствам якога стала сьмерць двух і больш асобаў па неасьцярожнасьці). Сьледчыя высьвятляюць усе абставіны здарэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы з траўмамі ў выніку ДТЗ шпіталізавалі 14 беларускіх турыстаў. Кіроўца аўтобуса, імаверна, заснуў