Сёньня каля 7-й гадзіны раніцы польскага часу турыстычны аўтобус зь беларусамі трапіў у аварыю, паведаміла мясцовая паліцыя.
На кругавым скрыжаваньні ў горадзе Жэшаве 34-гадовы кіроўца павёў аўтобус напрасткі і выехаў за межы дарогі на разьмяклую зялёную зону.
Аўтобус зьнёс мэталічную сэкцыю агароджы і паламаў некалькі невялічкіх дрэваў. На здымках мясцовасьці бачна, што дарога і зялёная зона маюць перапады вышыні. Да таго ж, уздоўж трасы пракапаная канава. У выніку 14 чалавек трапілі ў шпіталь, а аўтобус атрымаў мэханічныя пашкоджаньні.
Кіроўца быў цьвярозы, але, імаверна, заснуў.
У МЗС Беларусі трымаюць сытуацыю на кантролі, паведаміла БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку страляніны на пляжы ў Аўстраліі загінулі некалькі чалавек