Дакумэнты на тэхніку ва ўрачыстых умовах перадаў кіраўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл, першы намесьнік міністра абароны Павел Муравейка.
«Тут, на полацкай зямлі, мы атрымалі новую тэхніку айчыннай вытворчасьці — комплексы Р-934, Р-936, якія зьяўляюцца самымі апошнімі ўзорамі ў галіне тэорыі і практыкі разьвіцьця радыёэлектроннай барацьбы. Прыемна, што, захоўваючы наш тэхналягічны сувэрэнітэт, гэтыя комплексы зробленыя на айчынных прадпрыемствах і даюць нам магчымасьць разьвівацца далей», — сказаў Павел Муравейка.
Кіраўнік Генэральнага штабу дадаў, што ў бліжэйшыя пяць гадоў вырабяць і перарадуць у войскі «комплексы РЭБ тактычнага зьвяна кіраваньня, розныя вырабы, якія дазваляюць выяўляць бесьпілётныя лётныя апараты і ўзьдзейнічаць на іх».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BelPol: Сёлета на Берасьцейшчыне ўпалі 42 бесьпілётнікі, улады маўчаць8 сьнежня арганізацыя былых сілавікоў BelPol паведаміла, што пачынаючы з 2025 году на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці зафіксавана 42 выпадкі падзеньня БПЛА, тры зь іх былі абсталяваныя выбуховымі рэчывамі: адзін бесьпілётнік здэтанаваў пры падзеньні, два зьняшкодзілі сапэры шляхам кантраляванага падрыву.