У паведамленьні не ўдакладняюць, колькі спажыўцоў гэта закранула.
У канцэрне «Белэнэрга» паведамілі, што ў аграгарадку Калодзішчах (Менскі раён, Менская вобласьць) зьнікла электраэнэргія.
«Цяпер адключаныя тры трансфарматарныя падстанцыі. Прычыну адключэньня высьвятляюць», — азначаецца ў паведамленьні.
Дзеля аднаўленьня энэргазабесьпячэньня працуюць 2 апэратыўныя брыгады філіялу «Менскія электрычныя сеткі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За час працы АЭС у Астраўцы электрычнасьць для людзей падаражэла на 36%. Навошта ўладам Беларусі другая атамная станцыя