Расея дасягне мэтаў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (СВА) і давядзе яе да лягічнага завяршэньня, заявіў у аўторак расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падчас пасяджэньня Савета па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.
«СВА» расейскія ўлады называюць распачатае ў лютым 2022 года поўнамаштабнае ўварваньне арміі Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну.
Расея, паводле словаў Пуціна, «спрабуе завяршыць канфлікт ва Ўкраіне» і «вымушана рабіць гэта ўзброеным шляхам». Раней ён ужо выказваўся ў аналягічным ключы. На прэс-канфэрэнцыі ў Бішкеку 27 лістапада расейскі прэзыдэнт заявіў, што баявыя дзеяньні ва Украіне спыняцца тады, калі УСУ пакінуць «займаныя імі тэрыторыі». Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці ідзе гаворка толькі пра Данбас, ці пра іншыя рэгіёны таксама.
Новая заява Уладзіміра Пуціна прагучала на фоне працяглых актыўных перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША з мэтай пакласьці канец вайне Расеі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп апісаў сустрэчу Ўіткафа і Кушнера з Пуціным у Крамлі як «вельмі добрую»