Лявон Вольскі выпусьціў каляднае відэа пра Менск у вязаным стылі

На YouTube-канале музы́кі зьявіўся відэкліп на песьню «Каляды ў Менску», створаны ў стылі knitting.

На сьвяточным відэа, нібы зьвязаныя з ваўняных нітак, паўстаюць вуліцы і будынкі сталіцы — зь нечаканымі шыльдамі, надпісамі і іншымі чароўнымі пераўтварэньнямі.

Песьня «Каляды ў Менску» была апубліканая ў верасьні 2023 году і ўвайшла ў альбом Лявона Вольскага «Эмігранты».

Тым часам Лявон Вольскі зь гістарыстам Паўлам Трыпуцем працягваюць калядныя гастролі. Яны ўжо выступілі ў Познані. Наперадзе — Уроцлаў, Кракаў, Беласток і Варшава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ратуюся іроніяй, сарказмам і гумарам». Лявон Вольскі пра сваю формулу аптымізму, калі «чаканьне дастала»