У Расеі разьбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-22

Іюстрацыйнае фота

У Расеі ў Іванаўскай вобласьці пацярпеў катастрофу вайскова-транспартны самалёт Ан-22, на борце якога знаходзіліся 7 чалавек.

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, інфармацыі аб загінулых ці пацярпелых пакуль няма. Сьцьвярджаюць, што самалёт упаў у бязьлюдным месцы.

Ан-22 — найбольшы ў сьвеце турбавінтавы самалёт, які прызначаны для перавозкі цяжкага і вялікагабарытнага ўзбраеньня. Усяго ў савецкія часы пабудавалі 69 такіх самалётаў, у эксплуатацыі застаюцца адзінкі. Шэраг Telegram-каналаў сьцьвярджаюць, што самалёт, які разьбіўся, быў апошнім у распараджэньні Міністэрства абароны Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі разьбіўся турэцкі вайсковы самалёт. На ім было 20 чалавек