У Беларусі забаранілі рэалізацыю расейскіх кампутарных аксэсуараў праз перавышэньне ўтрыманьня сьвінцу

Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (Дзяржстандарт) Беларусь забараніў рэалізацыю на тэрыторыі краіны кампутарных клявіятуры і мышы расейскай гандлёвай маркі «ОКЛИК» праз перавышэньне канцэнтрацыі сьвінцу ў матэрыялах.

Як адзначаецца ў паведамленьні ведамства, у мышах пры норме ня больш за 0,1% (1000 мг/кг) канцэнтрацыя сьвінцу (Pb) склала 18,25 % (182500 мг/кг), а ў клавіятуры — 24,12 % (241200 мг/кг).

Апроч таго, праз перавышэньне сьвінцу ў матэрыялах забаранілі для продажу і дзьве мадэлі тэлефонаў, таксама расейскай вытворчасьці. У іх дапушчальная норма гэтага рэчыва перавышана ў больш, чым 280 і 330 разоў.

«Прадукцыя не адпавядае патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Эўразійскага эканамічнага саюзу», — адзначаецца ў паведамленьнях Дзяржстандарту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея забараніла прадукцыю з малой радзімы Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве забаранілі продаж 170 найменьняў імпартных тавараў для дзяцей і дарослых. Як абгрунтавалі