Памёр брытанскі фатограф Марцін Пар. Гэта ён зьняў першы McDonald’s у СССР

Марцін Пар

Брытанскі фатограф-дакумэнталіст Марцін Пар памёр ва ўзросьце 73 гадоў. Як паведамляе яго фонд, Пар сканаў у сябе дома ў Брысталі 6 сьнежня.

«Фонд Марціна Пара і Magnum Photos будуць сумесна працаваць над захаваньнем і распаўсюджваньнем спадчыны Марціна. Нам будзе вельмі не хапаць Марціна», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пар стаў вядомы ў 1980-х, калі выдаў сэрыю фатаграфій The Last Resort, у якой паказаў адпачывальнікаў з працоўнай клясы на брытанскім курорце Нью-Брайтан.

Ён таксама здымаў адкрыцьцё першага рэстарана McDonaldʼs у СССР, у Маскве 31 студзеня 1990 года.

Марцін Пар выдаў каля 60 фотакніг і ўдзельнічаў прыкладна ў 90 выставах па ўсім сьвеце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не — гібрыдным атакам на Літву!» Беларусы Вільні выйшлі на акцыю супраць правакацыяў з мэтэазондамі