Міністэрства юстыцыі Беларусі зьмяніла інструкцыю аб парадку ўзаемадзеяньня органаў прымусовага выкананьня з ДАІ, Дзяржаўнай інспэкцыяй маламерных суднаў, арганізацыямі Міністэрства лясной гаспадаркі і Дзяржаўным памежным камітэтам.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ведамства, з 1 студзеня 2026 году транспартным сродкам прадпрыемстваў, якія маюць запазычанасьці, і іхным кіраўнікам забароняць выяжджаць за мяжу.
Раней такія абмежаваньні накладалі толькі на фізычных асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцэйская дзяржава замест сацыяльнай: што стаіць за падаражэньнем камуналкі для «дармаедаў»