Улады Менску закрылі аўтамабільны рух па вуліцы Масюкоўшчына ад вуліцы Міхася Лынькова да вуліцы Калесьнікава з 0:00 18 лістапада да 0:00 17 лістапада 2030 году.
Адпаведнае рашэньне Мінгарвыканкам ухваліў яшчэ 6 лістапада, але толькі сёньня яго апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Прычынай закрыцьця руху назвалі «пагрозу бясьпецы дарожнага руху, у тым ліку жыцьцю і здароўю грамадзян».
Праблемы з рухам на гэтым участку вуліцы Масюкоўшчына існуюць сама меней з 2011 году, калі яе перакрылі бэтоннымі блёкамі і такім чынам пазбавілі мясцовых жыхароў кароткага шляху ў горад.
Гэтую дарогу тады ўжо закрывалі для выкарыстаньня на два гады з 2016 да 2018 году, але дагэтуль яе так і не ўпарадкавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «Менскай спадчыне» расказалі, калі пачнуць перабудоўваць былую «Валадарку» і што там зробяць