Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўныым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, цяпер іншаземцы могуць атрымаць працу ў 29 прафэсіях рабочых і 18 спэцыяльнасьцях службоўцаў.
У 2024 годзе пералік уключаў 20 прафэсіяў рабочых і 15 пасадаў службоўцаў.
З 1 студзеня 2026 году іншаземцаў змогуць прымаць агароднікамі, на шэраг рабочых вакансій у гарбарнай прамысловасьці, прадаўцамі, інжынэрамі-электронікамі, электрамэханікамі, тэхнікамі, мэдычнымі братамі і фэльчарамі ўсіх мэдычных спэцыяльнасьцяў.
«Прымаючы на працу іншаземцаў у прафэсіях і на пасады, уключаныя ў пералік, наймальнікам дастаткова паведаміць органу унутраных справаў. У іншых выпадках наймальніку трэба атрымаць спэцыяльны дазвол і давесьці, што вольныя працоўныя месцы ня могуць заняць грамадзяне Беларусі і іншаземцы, якія маюць дазвол на жыхарства», — адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Згодна з інфармацыяй Службы занятасьці, на 28 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 178 663 вакансій і 16 276 рэзюмэ ў гэтым жа банку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі працягвае працаваць кожны пяты пэнсіянэр