Сярод заснавальнікаў новай арганізацы — 32 дзяржавы. У тым ліку і Беларусь. З эўрапейскіх краін у сьпісе яшчэ толькі Сэрбія. Рэшта падпісантаў даволі далёкія ад Беларусі — Куба, Зымбабвэ, Пакістан.
Паводле прадстаўнікоў кітайскага ўраду, яны ўскладаюць на арганізацыю вялікія чаканьні, спадзяюцца, што яна стане пасярэднікам пры вырашэньні канфліктаў паміж дзяржавамі на аснове кітайскай мудрасьці, піша агенцтва AP.
Кітайскія палітыкі падкрэсьліваюць, што арганізацыя створаная ў рамках Статуту ААН, каб разьвязваць канфлікты мірным чынам, праз дыялёг і ўзаемныя саступкі. На цырымоніі стварэньня арганізацыі былі і прадстаўнікі ААН.
Штаб-кватэра новай міжнароднай арганізацыі будзе ў Ганконгу.
Яна плянуе пачаць працу ў канцы году. Пакуль жа пра яе будучую дзейнасьць больш рыторыкі, чым канкрэтнай інфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доля кітайскіх легкавікоў у Беларусі за 2024 год павялічылася да 65 працэнтаўХто разам зь Беларусьсю ў ліку заснавальнікаў
- Альжыр,
- Беларусь,
- Бэнін,
- Вануату,
- Вэнэсуэла,
- Габон,
- Гвінэя-Бісаў,
- Дамініканская Рэспубліка,
- Джыбуці,
- Зымбабвэ,
- Інданэзія,
- Камбоджа,
- Камэрун,
- Кенія,
- Кірыбаці,
- Кітай,
- Конга,
- Куба,
- Ляос,
- Маўрытанія,
- Науру,
- Нікарагуа,
- Пакістан,
- Папуа — Новая Гвінэя,
- Салямонавы Астравы,
- Судан,
- Сэрбія,
- Уганда,
- Усходні Тымор,
- Экватарыяльная Гвінея,
- Этыёпія,
- Ямайка.