Плятформа Xraytours з дапамогай 3D-мадэлявання і тэхналёгій дапоўненай рэальнасьці аднаўляе страчаныя архітэктурныя помнікі Беларусі.
«Мы ствараем дакладныя рэканструкцыі, якія вяртаюць да жыцьця спадчыну, што зьнікла з рэальнага сьвету», – пішуць стваральнікі сайту.
«Наша плятформа дае карыстальнікам унікальную магчымасьць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагодзьдзяў».