У Літве адзначаюць 35-годзьдзе аднаўленьня незалежнасьці — адно з трох найбольшых для краіны сьвятаў

У часе сьвяткаваньня Дня аднаўленьня незалежнасьці Літвы. Вільня, 11 сакавіка 2023 году

У Літве адзначаюць тры даты, зьвязаныя з усталяваньнем дзяржаўнасьці і незалежнасьці.

Дзень аднаўленьня незалежнасьці Літвы паходзіць ад дня ўхваленьня Вярхоўным саветам Літоўскай Рэспублікі Акту аб аднаўленьні незалежнасьці Літвы. Гэта адбылося 11 сакавіка 1990 году.

У гэты дзень у Літве адзначаюць падняцьцем дзяржаўнага сьцяга, праводзяць вялікія канцэрты, майстэрні, парады вайсковых аркестраў і гэтак далей. У гэты дзень у касьцёлах служаць імшу.

16 лютага ў Літве адзначаюць Дзень аднаўленьня дзяржаўнасьці, гісторыю якога адлічваюць ад абвяшчэньня 16 лютага 1918 году Літоўскай дзяржавы ва ўмовах нямецкай акупацыі.

6 ліпеня ў Літве адзначаюць Дзень дзяржавы, які зьвязваюць з каранацыяй караля Літвы Міндоўга, што адбылася ў 1253 годзе, нягледзячы на тое, што гісторыкі лічаць гэтую дату спрэчнай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве, Латвіі і Эстоніі сьвяткуюць 35 гадоў Балтыйскага шляху — найбуйнейшай палітычнай акцыі ў краінах Балтыі