Трамп абвесьціць аб падпісаньні пагадненьня аб карысных выкапнях з Украінай падчас звароту да Кангрэсу ЗША, — Reuters

Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Ўкраіна плануюць падпісаць пагадненьне аб карысных выкапнях найбліжэйшым часам. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, блізкія да сытуацыі.

Па іх словах, Трамп плянуе аб’явіць аб пагадненьні падчас звароту да Кангрэсу ў аўторак увечары. Суразмоўцы выданьня падкрэсьліваюць, што ўгода яшчэ не падпісаная і сытуацыя можа зьмяніцца.

Падпісаньне пагадненьня сарвалася з прычыны сваркі паміж Трампам, віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам і прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, якая адбылася 28 лютага ў Белым доме.

У ходзе адкрытай часткі перамоваў Зяленскі заявіў аб негатоўнасьці Кіева да спыненьня агню і аб неабходнасьці атрымаць гарантыі бясьпекі ад Вашынгтона. У адказ Трамп сказаў, што Ўкраіна знаходзіцца «ў нявыгадных умовах з пачатку вайны» і «павінна быць удзячная» ЗША, а ўкраінскія ўлады «ня могуць казаць» Беламу дому, хоча ці ня хоча Кіеў спыненьня агню.

4 сакавіка Зяленскі апублікаваў пост з ацэнкай гэтай сустрэчы. Ён заявіў, што яна «прайшла ня так, як меркавалася», і выказаў гатоўнасьць сесьці за стол перамоваў «як мага хутчэй». Украінскі прэзыдэнт таксама заявіў, што Ўкраіна гатова падпісаць пагадненьне аб карысных выкапнях і бясьпецы «ў любы час і ў любым зручным фармаце».