У Горадні пасьля прарыву трубы прапала ацяпленьне ў жылых дамах і дзіцячым садку

Месца парыву трубы ў Горадні

Здарэньне адбылося на вуліцы Крамко ў Горадні.

У Горадні праз прарыў трубаправоду адсутнічае ацяпленьне ў 21 жылым доме і дзіцячым садку, паведамляе тэлеграм-канал аблвыканкаму.

Прарыў трубаправоду цеплатрасы дыямэтрам 250 мм адбыўся 10 лютага па вуліцы Крамко (Кастрычніцкі раён горада).

Ідуць аднаўленчыя работы.

«Падача цяпла будзе адноўленая да 18:00. Службамі ЖКГ праводзяцца пастаянныя маніторынгі тэмпэратурнага рэжыму ва ўстановах адукацыі», — гаворыцца ў рэлізе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарговая аварыя: жыхары некалькіх вуліц Менску засталіся без вады