Літва, Украіна і Польшча рыхтуюць супольную заяўку на ўключэньне агульнай для краін традыцыі Куцьці ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Як паведамляецца на сайце Міністэрства культуры Літвы, аб гэтым паведаміла намесьніца міністра культуры Інгрыда Велюце ў часе першай сустрэчы ў фармаце «Культурны Рамштайн», што прайшла ва ўкраінскім Ужгарадзе.
Сустрэчу прымеркавалі да абмеркаваньня аднаўленьня ўкраінскай культуры, якая таксама цярпіць ад расейскай агрэсіі.
Як адзін з праектаў, накіраваных на падтрымку культуры, Інгрыда Велюце назвала «падрыхтоўку супольнай заяўкі Літвы, Украіны і Польшчы на ўключэньне традыцыі дня Куцьці ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва».
У Беларусі таксама існуе традыцыя Куцьці, пярэдадня Раства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Елка, зорка, батлейка – ці разумеюць хрысьціянскую сымболіку Раства Хрыстовага сучасныя вернікі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БЕЛАРУСКІ КАЛЯДЫ Ў ЗАМЕЖЖЫ, СТОЛ НА КУЦЬЦЮ – ПРАЦЯГ ТРАДЫЦЫЙ