За злоўжываньні судзяць экс-кіраўніка Баранавіцкага баваўнянага аб’яднаньня. У 2020-м ён дапамагаў фальсыфікаваць выбары

Баранавіцкі суд

На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году падсудны працаваў у выбарчай камісіі. Але судзяць яго не за гэта.

Былога генэральнага дырэктара РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» Івана Турчака судзяць за злоўжываньне ўладай (частки 2 і 3 артыкулу 424 КК) на гэтай пасадзе, заўважыў віцебскі тэлеграм-канал.

Паседжаньне адбудзецца 14 лютага ў судзе Баранавіцкага раёну. Акрамя крымінальнага артыкулу, у дачыненьні Турчака таксама будуць разглядацца два пазовы аб пакрыцьці маёмаснай шкоды. Пасяджэньні прызначылі на 6 і 7 лютага.

Турчак — у мінулым генэральны дырэктар РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне». На гэтую пасаду яго асабіста прызначыў Лукашэнка. Таксама Турчак дэпутат Берасьцейскай абласной і Баранавіцкай гарадзкой радаў 27-га і 28-га скліканьняў.

У 2020 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах ён быў намесьнікам старшыні выбарчай камісіі на ўчастку № 15. Там ён перашкаджаў назіральнікам сачыць за падлікам галасоў. Тыя выбары скончыліся масавымі фальсыфікацыямі, як і ўсе папярэднія пры Лукашэнку. Гэта справакавала масавыя акцыі пратэсту, суды за якія працягваюцца над грамадзянамі і праз 4,5 года пасьля тых выбараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 лютага: стала вядома пра суд і шпіталізацыю відэаапэратара Толчына, які выйшаў па памілаваньні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 траўня: трэці запар масавы суд за пратэсты 2020 году ў Баранавічах