Гэта 50-гадовы грамадзян Расеі, асуджаны паводле «наркатычнага» артыкулу на 16 гадоў зьняволеньня.
Праваабаронцам стала вядома, што ў канцы сьнежня 2024 году 50-гадовага грамадзянін Расеі, асуджанага паводле «наркатычнага» артыкулу на 16 гадоў зьняволеньня, засіліўся ў віцебскай калёніі.
На праверцы ў калёніі «Віцьба-3» Віцебскай вобласьці гэтага вязьня не далічыліся кантралёры, пачалі шукаць і знайшлі мёртвым у сушылцы для бялізны.
Вядома, што гэтаму вязьню нядаўна адмовілі ў пераводзе на тэрыторыю Расеі для адбыцьця пакараньня, хоць раней такое практыкавалася, паведамляе «Вясна». У Расеі асуджаныя паводле «наркатычнага» артыкулу маюць права на палёгкі.
Пракуратура і Сьледчы камітэт Беларусі пра гэты выпадак не паведамляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Апытаньне ва ўмовах фактычнага палону». Што думаюць былыя вязьні пра турэмныя анкеты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былыя вязьні расказалі пра паборы ў беларускіх калёніях: хто, па колькі і на што