Як паведаміла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, сёньня сваім указам ён пазбавіў вайсковых і спэцыяльных званьняў 21 чалавека — былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.
«У пэрыяд абвастрэньня грамадзка-палітычнай абстаноўкі ў 2020 годзе яны ўчынілі супрацьпраўныя дзеяньні, якія несумяшчальныя са статусам вайскоўца», — адзначае прэсавая служба.
Сьпіс былых вайскоўцаў, пазбаўленых званьняў сёньняшнім указам, пакуль не абнародуецца.
- У мінулым Лукашэнка неаднаразова масава пазбаўляў званьняў сілавікоў . 80 чалавек былі пазбаўленыя вайсковых званьняў у траўні 2021 году, столькі ж — у жніўні 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка зноў пазбавіў званьняў звыш 80 былых сілавікоўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сталі вядомыя імёны сілавікоў, якіх разжалаваў ЛукашэнкаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сярод пазбаўленых вайсковых званьняў — бацька былога галоўнага рэдактара «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу