Расея мае доўгатэрміновай мэтай значнае пашырэньне сваёй тэрыторыі, і для гэтага яна хацела б ператварыць Украіну ў аналяг Беларусі, а потым цалкам анэксаваць абедзьве краіны. Такое меркаваньне выказаў экс-прэзыдэнт Баўгарыі Росен Плеўнеліеў на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC, якая праходзіць у Празе.
Паводле яго, акрамя вайны ва Ўкраіне, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін цяпер таксама робіць акцэнт на дэстабілізацыі Малдовы, дзе ў кастрычніку маюць адбыцца парлямэнцкія выбары.
Плеўнеліеў быў прэзыдэнтам Баўгарыі з 2012 па 2017 гады. Якраз у час сваёй кадэнцыі баўгарскі палітык засьпеў момант, калі Расея анэксавала Крым і частку Данецкай і Луганскай вобласьцяў Украіны.
Плеўнеліеў належыць да правацэнтрысцкай партыі ГЭРБ (Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Румынія і Баўгарыя афіцыйна ўвайшлі ў Шэнгенскую зонуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Другога шанцу ні Ўкраіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву ня ўдасца іх адбіць