У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus

Ілюстрацыйнае фота

Знак выкананы ў чырвона-зялёных колерах.

Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» зарэгістравала таварны знак Made in Belarus. Пра гэта паведамляе сайт гандлёва-прамысловай палаты.

«На працягу многіх гадоў айчынныя экспазыцыі на міжнародных выставачных форумах фармуюцца пад брэндам Made in Belarus, візуальнае выкананьне якога ў замежных партнэраў традыцыйна асацыюецца з упэўненасьцю ў высокай якасьці беларускіх тавараў і паслуг», — расказала дырэктарка «Белінтэрэкспа» Натальля Кураш.

Знак Made in Belarus

Лягатып Made in Belarus уяўляе сабой графічную кампазыцыю ў выглядзе пяцікутніка, унутры якога разьмешчаны стылізаваныя фігуркі пяці чалавек з узьнятымі рукамі.

«Па рэакцыі гасьцей на выставах можна ўпэўнена канстатаваць, што Made in Belarus — гэта стыль, надзейнасьць, якасьць», — гаворыцца на сайце арганізацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Фінляндыі канфіскавалі таварны знак беларускай тытунёвай кампаніі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уласны Starlink, ноўтбук, а цяпер яшчэ і Windows. Што адбылося зь беларускімі ноў-хаў, якімі ганарыліся чыноўнікі і Лукашэнка