Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком гарэлкі ў Расею

Вітрына зь беларускай алькагольнай прадукцыяй, архіўнае фота

Імпарт беларускай алькагольнай прадукцыі ў Расею ў 2023 годзе вырас на 6,5%.

Пры гэтым экспарт зьнізіўся на 36,6%, да 25,1 млн даляраў, піша Interfax.

Расея ў 2023 годзе імпартавала 102 млн дэкалітраў (дал) алькагольнай прадукцыі, што на 6,5% больш, чым у 2022 годзе.

Пяцёрка асноўных пастаўшчыкоў гарэлкі ў Расею і іхная доля выглядае так:

  • Беларусь (85,9% паставак)
  • Фінляндыя (3,9%)
  • Казахстан (3,1%)
  • Францыя (2,9%)
  • Швэцыя (1,7%)

Таксама Беларусь заняла прыкметную ролю ў імпарце Расеяй сідру — амаль 70% гэтага напою імпартаваліся якраз зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2023 годзе ў Беларусі сталі піць менш гарэлкі і піва, —Белстат
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмены на алькагольным рынку: у беларускіх крамах Duty Free адменяць дзяржаўную манаполію