Расейцы скінулі 500-кіляграмовую авіябомбу на пяціпавярховы дом у Данецкай вобласьці. Загінула 67-гадовая жанчына

Ілюстрацыйнае фота

Расейскія вайскоўцы скінулі авіябомбу на пяціпавярховы дом у пасёлку Ачарэціна ў Ясінавацкім раёне Данецкай вобласьці, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.

У выніку ўдару загінула 67-гадовая жанчына, яшчэ два чалавекі атрымалі раненьні. Пацярпелыя дастаўлены ў больніцу.

Паліцыя вобласьці раней паведаміла, што на пасёлак скінулі 500-кілаграмовую кіраваную авіябомбу.

За мінулыя суткі расейскія ваенныя, паводле зьвестак Філашкіна, абстралялі населеныя пункты вобласьці 15 разоў, тры чалавекі загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Conflict Intelligence Team: расейскія самалёты скінулі ў Адэскай вобласьці касэтную авіябомбу