На поўначы Польшчы ў порце знайшлі цела беларуса

У порце ў Ястарні, дзе знайшлі цела беларуса

Калі мужчыну дасталі з вады, ён ужо быў мёртвы.

У акваторыі рыбнага порту ў Ястарні, на польскім Памор'і, знайшлі цела 36-гадовага грамадзяніна Беларусі. Пра гэта паведаміла павятовая паліцыя ў Пуцку.

На катэры, які праплываў у моры, 9 красавіка заўважылі цела мужчыны. Экіпаж апавясьціў пра гэтую знаходку паліцыю. Мёртвае цела вынялі з вады.

Сьмерць беларуса расьсьледуе паліцыя. На месцы працавалі судова-мэдычныя экспэрты з Пуцку разам з прадстаўніком пракуратуры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдаткі да 10 тысяч эўра. З чым сутыкаюцца блізкія беларусаў, якія памерлі за мяжой
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса Дзяніса Казлоўскага знайшлі мёртвым у варшаўскім гостэле