У Екацерынбургу пажар на буйным абаронным прадпрыемстве. Аб прычынах узгараньня пакуль не паведамляюць

Супрацоўнік Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі. Ілюстрацыйнае фота

У тушэньні пажару на «Уралмашы» ўдзельнічаюць 52 пажарныя і 17 адзінак спэцыяльнай тэхнікі.

У Екацерынбургу на заводзе «Уралмаш», які зьяўляецца адным з найбольшых абаронных прадпрыемстваў Расеі, адбыўся пажар.

Як паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі, полымя ахапіла 4 тысячы квадратных мэтраў.

У МНС Расеі сьцьвярджаюць, што ўзгараньне адбылося на даху аднаго з цэхаў. У тушэньні ўдзельнічаюць 52 пажарныя і 17 адзінак спэцыяльнай тэхнікі.

Аб прычынах узгараньня і пацярпелых не паведамляюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бесьпілётнікі пацэлілі ў Новачаркаскую ДРЭС у Расеі. Расейскія войскі абстралялі ўкраінскі Мікалаеў