Мужчыну, які страляў, затрымалі на месцы. Яму 35 гадоў.
Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі паведаміла, што ў выніку ранішняй стральбы ў горадзе Руставі на мясцовым рынку загінулі чатыры чалавекі.
Як паведаміла прэсавая служба ведамства, мужчыну, які страляў, затрымалі на месцы. Яму 35 гадоў.
У часе інцыдэнту загінуў дзядзька стралка, а ягоны стрыечны брат атрымаў раненьне.
Аб прычынах стральбы пакуль не паведамляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Студэнт, які расстраляў людзей у Празе, у лісьце прызнаўся ў іншых забойствахГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Страляніна ў амэрыканскім штаце Мэн: прэса паведамляе пра сама меней 22 ахвяры