Пракуратура Швэцыі паведаміла, што спыняе расьсьледаваньне выбухаў на расейскіх газаправодах «Паўночны паток» у Балтыйскім моры, бо не змагла вызначыць падазраваных.
Швэдзкія ўлады праводзілі расьсьледаваньне, бо выцекі на адгалінаваньнях «Паўночнага патоку — 1» і «Паўночнага патоку — 2» у канцы верасьня 2022 году адбыліся ў эканамічных зонах Швэцыі і Даніі.
У пракуратуры падкрэсьлілі, што сьледчыя прааналізавалі вялікую колькасьць рухаў суднаў, агледзелі месца выбухаў, а таксама правялі некалькі допытаў, аднак устанавіць падазраваных гэта не дапамагло. У той жа час у ведамстве падкрэсьлілі, што сьледзтва вызначыла, што Швэцыя і швэдзкія грамадзяне не былі ўцягнутыя ў атаку супраць «Паўночных патокаў». Такім чынам, на гэты выпадак не распаўсюджваецца швэдзкая юрысдыкцыя і таму расьсьледаваньне мусіць быць закрытае.
Усе матэрыялы перададзеныя праваахоўным органам Нямеччыны, якія працягваюць весьці сьледзтва ў справе аб падрыве газаправодаў, паведамілі ў пракуратуры Швэцыі.
- У канцы верасьня 2022 году былі пашкоджаныя тры з чатырох нітак газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2».
- Магістраль не падлягае аднаўленьню.
- Расьсьледаваньні Швэцыі, Даніі і Нямеччыны паказалі, што газаправоды былі падарваныя.
- Расея ў расьсьледаваньні ня ўдзельнічае. Масква ўскладае адказнасьць за тое, што здарылася, на ЗША і іх саюзьнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Reuters: Расея не плянуе рамантаваць «Паўночныя патокі»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
The Times паведаміла, што Ўкраіна нібыта стаяла за падрывамі «Паўночных патокаў». У Кіеве абвергліГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
WP: падрывы «Паўночных патокаў» каардынаваў украінскі афіцэр — той самы, які у 2020 заманіў «вагнэраўцаў» у БеларусьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Белы дом пракамэнтаваў чуткі, што ВМС ЗША датычныя да падрыву «Паўночнага патоку — 2»