МВФ: Штучны інтэлект паўплывае на 60% працоўных месцаў у разьвітых краінах

Паводле ацэнак МВФ, сярод разьвітых эканомік доля працоўных месцаў, на якія можа паўплываць штучны інтэлект, складзе 60%. Палова зь іх атрымае ад гэтай тэхналёгіі перавагі.

Пра гэта піша DW.

Тэхналёгіі штучнага інтэлекту могуць паўплываць на 60% працоўных месцаў у краінах з разьвітой эканомікай, гаворыцца ў дасьледаваньні, апублікаваным Міжнародным валютным фондам.

Згодна з прагнозамі аўтараў дасьледаваньня, прыкладна палова працоўных месцаў зазнае нэгатыўны ўплыў штучнага інтэлекту, у той час як астатнія могуць выйграць ад укараненьня новых тэхналёгій.

«Ваша праца можа зьнікнуць зусім — што само па сабе дрэнна — або штучны інтэлект можа палепшыць вашу працу, так што вы сапраўды станеце больш прадуктыўным, і ваш узровень даходу можа вырасьці», — заявіла дырэктарка-распарадчыца МВФ Крысталіна Георгіева ў інтэрвію агенцтву AFP.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Штучны інтэлект можа прывесьці да выміраньня чалавецтва», — апакаліптычныя прагнозы яго распрацоўнікаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікоў найбуйнейшых IT-кампаній запрасілі ў Белы дом параіцца, ці небясьпечны штучны інтэлект
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск, Возьняк і іншыя тэхналягічныя лідэры заклікалі прыпыніць навучаньне новых сыстэм штучнага інтэлекту праз «пагрозу грамадзтву»